Дабро і зло тварыць заўсёды
Ва ўладзе ўсіх людзей.
Але зло робіцца без працы,
Сардэчна тварыць цяжэй...
5 кастрычніка ў 3"Г" класе прайшло займальнае мерапрыемства пад назвай "Навучы сваё сэрца дабру". Рабяты ў чарговы раз змаглі пераканацца, што зло паражае зло, а дабро вучыць спачуваць, цешыцца, суперажываць, імкнуцца рабіць дабро іншым. Была праведзена гульня "Рознакаляровыя кропелькі", у якой удзельнікі павінны былі на сэрцайку, вырабленым на паперы, з аднаго боку прымацаваць кропелькі з дрэннымі ўчынкамі, якія, на іх думку, яны здзейснілі калісьці. Кропелькі-гэта слёзы, якія з'яўляюцца тады, калі мы робім зло. Але ж у любы час кожны з нас можа змяніць усё ў лепшы бок.
І хлопцам было прапанавана слязінкі ператварыць у кветкавую паляну. У выніку з'явілася Паляна Дабраты. На гэта паляне мы пагулялі ў гульню "Перадай дабро іншаму", дзе пад музыку хлопцы казалі адзін аднаму добрыя пажаданні. Так, паўдзельнічаўшы ў гэтым мерапрыемстве, удзельнікі змаглі пераканацца, што нельга дапускаць, каб зло ўзяло верх над дабром. А гэта залежыць толькі ад нас!