21 верасня ў рамках шостага школьнага дня вучні трэціх класаў наведалі Барысаўскі Цэнтр экалогіі і турызму. Дзеці з задавальненнем ўдзельнічалі ў гульнявым дайджэсце "Дай пяць", дзе спалучыліся спартыўныя і інтэлектуальныя заданні; наведалі музей "Прыроды і Зубра". Экскурсія была цікавай і пазнавальнай.