«Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - значыць падзяляць і падтрымліваць духоўныя каштоўнасці беларускага грамадства»
Багатая духоўная спадчына беларусаў фармавалася на працягу стагоддзяў і перадавалася з пакалення ў пакаленне, вызначаючы рысы нацыянальнага характару. Нягледзячы на змену гістарычных эпох і сацыяльна-эканамічных укладаў, разбуральныя войны і стыхійныя бедствы, беларусы назапашвалі і памнажалі дасягненні продкаў, развівалі эканоміку і навуку, літаратуру і мастацтва, павышалі свой культурна-адукацыйны і прафесійны ўзровень. Сукупнасць матэрыяльных і духоўных даброт, створаных і захаваных грамадствам, і ёсць нацыянальнае багацце.
Духоўныя каштоўнасці беларускага народа: павага да традыцый і культуры розных нацыянальнасцей і народнасцей, якія пражываюць у Беларусі; міралюбнасць, працавітасць і павага да гісторыі нашай дзяржавы, захаванне гістарычнай памяці.