Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - значыць быць гатовым у любую хвіліну ўстаць на абарону Радзімы
Рэспубліка Беларусь - незалежная суверэнная дзяржава, знешняя палітыка якой накіравана на захаванне міру,
прадухіленне або мірнае вырашэнне ўзброеных канфліктаў.
25 красавіка 2024 года на VII Усебеларускім народным сходзе зацверджаны Ваенная дактрына
Рэспублікі Беларусь і Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь - асноўныя дакументы,
якія рэгламентуюць падыходы беларускай дзяржавы да забеспячэння бяспекі. У Ваеннай дактрыне
пацвярджаецца гатоўнасць Рэспублікі Беларусь выступаць пляцоўкай для мірнага ўрэгулявання
канфліктаў і запуску глабальнага дыялога па бяспецы.
На дадзеную тэматыку размаўлялі вучні 8-11 класаў на інфармацыйнай гадзіне ў рамках праекта
"Школа актыўнага грамадзяніна"