Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

26 февраля 2026

Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - значыць быць часткай беларускага грамадства

Быць сапраўдным патрыётам Рэспублікі Беларусь азначае жыць і працаваць у Беларусі, весці актыўную дзейнасць на карысць краіны, быць гатовым абараняць яе, паважаць дзяржаўную сімволіку і гісторыю Беларусі, любіць беларускую культуру і мову, любіць свой народ і краіну, звязваць сваю будучыню з Беларуссю. Сапраўдны патрыёт Беларусі заўсёды застаецца адданым сваёй краіне, уносіць пасільны ўклад у яе развіццё, ставіць інтарэсы беларускай дзяржавы вышэй за свае ўласныя.
Патрыятызм цесна звязаны з маральнымі якасцямі асобы. Любоў да Радзімы праяўляецца ў доблесці, сумленнасці, самаахвяраванні на карысць сваёй краіны і народа. Гэтыя якасці характэрны для моцнай, адказнай, маральнай асобы, здольнай весці за сабой і прымаць правільныя рашэнні ў цяжкія хвіліны.

Версия сайта для слабовидящих