Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - значыць ведаць і паважаць гісторыю сваёй краіны, беларускага народа
Нашы ўяўленні аб сапраўдных каштоўнасцях, наша разуменне справядлівага ўкладу жыцця - усё фармавалася там, у глыбіні стагоддзяў. Мы - нацыя са старажытнай гісторыяй. І дзяржаўнасць сваю будуем на прынцыпах беражлівых адносін да гістарычнай і культурнай памяці нашага народа. Усё, што стваралася на роднай зямлі сотні гадоў таму, усё, што мы сёння стараемся захаваць - старажытныя абрады, рамёствы, святы, - гэта і ёсць нашы карані. Каб гэтыя карані былі мацнейшымі, важна не толькі берагчы, што захавалі, але і адраджаць страчанае.