12 кастрычніка ў рамках шостага школьнага дня вучні 3 класаў наведалі Бярэзінскі біясферны запаведнік. Дзеці пазнаёміліся з прыродай роднай Беларусі, з яе раслінным і жывёльным светам. З захапленнем наведалі вальеры з жывёламі, удзельнічалі ў пазнавальнай гульні з казачным персанажам Балотннікам. Экскурсія нікога не пакінула абыякавым. Было вельмі цікава і карысна.