Здаровы лад жыцця – сучасна, модна
У суботу 30.10.2021 класныя кіраўнікі правялі мерапрыемствы пад дэвізам “Здаровы лад жыцця - сучасна, модна”.
Напярэдадні восеньскіх канікулаў важна яшчэ раз нагадаць гімназістам аб карысці здаровага ладу жыцця. Класныя кіраўнікі паказалі, што весяла і цікава час можна правесці не толькі са смартфонам, але і займаючыся спортам.
На занятках педагогі яшчэ раз нагадалі вучням аб важнасці захавання правіл у перыяд пандэміі. Здаровы лад жыцця павінен быць бяспечным.