"Барысаўшчына – мой гонар"
Галоўная тэма шостага школьнага дня "Барысаўшчына – мой гонар".
Кожны гараджанін нашага горада ўпэўнены - Барысаў, найлепшы горад ва ўсёй краіне. Таму нашы юныя гімназісты прысвяцілі суботу вывучэнню роднага краю.У гімназіі вучні глядзелі відэа па гісторыі роднага горада, удзельнічалі ў віктарынах і самі выступалі з дакладамі. Многія класы наведалі памятныя мясціны горада Барысава.
Гімназісты ўпэўнены, толькі той, хто ведае гісторыю горада, хто ганарыцца яго дасягненнямі, хто не забывае сваю малую радзіму, можа аказаць карысць не толькі родным мясцінам, але і ўсёй сваёй краіне.