Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

ПРАФЕСІІ БУДУЧЫНІ

23 кастрычніка, у рамках шостага школьнага дня, у класах прайшлі мерапрыемствы на тэму Прафесіі будучыні”. Рынак прафесій становіцца ўсё больш тэхналагічным і канкурэнтным. Адна з найважнейшых задач ўстаноў адукацыі – падрыхтаваць падрастаючае пакаленне да гэтых імклівых змен.

На мерапрыемствах настаўніка распавядалі вучням аб новых прафесіях, а таксама аб прафесіях, якія стануць актуальнымі праз 5 гадоў, праз 10 гадоў і, нават, праз 20. Вучні актыўна ўдзельнічалі ў прапанаваных мерапрыемствах, а настаўнікі крэатыўна падавалі для іх матэрыял.

Мы ўпэўнены, што нашы будучыя выпускнікі будуць дакладна ведаць як распарадзіцца сваімі ведамі ў дарослым жыцці і не застануцца ў яе абочыны.

Версия сайта для слабовидящих