Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

18 верасня ў гімназіі завяршыўся тыдзень мерапрыемстваў, якія былі прысвечаны дзяржаўнаму святу “Дзень народнага адзінства”. 

На інтэрактыўных мерапрыемствах “ Мы – адзін народ, у нас адна краіна”, “У адзінстве народа – сіла дзяржавы” ў фармаце жывога дыялогу вучні і класныя кіраўнікі гаварылі пра гісторыю беларускай дзяржаўнасці, сапраўдных каштоўнасцях, прыгажосці беларускай прыроды і беларускіх людзей і пра тое, што толькі ў адзінстве мэтаў і намаганняў, у адзінстве любові і клопату аб сваёй радзіме мы зможам захаваць і прымножыць дабрабыт і дасягненні нашай дзяржавы.

Вучні прадэманстравалі адзінства і ў добрых справах. Яны прынялі актыўны ўдзел у дабрачыннай акцыі  “Дапамажы пайсці вучыцца”.  Праведзеныя мерапрыемствы дазволілі кожнаму вучню адчуць сябе часткай вялізнай сям’і – беларускага народа, адчуць адзінства з сваімі сябрамі, роднымі, са сваёй краінай.

Версия сайта для слабовидящих