Заўсёды разам
Дзеці – гэта наша будучыня. Таму трэба з малых гадоў прывіваць дзецям навыкі здаровага ладу жыцця, выхоўваць у іх беражлівыя адносіны да свайго ўласнага здароўя, прывучаць да спорту.
11 верасня ў гімназіі прайшоў традыцыйны Дзень здароўя, прысвечаны Дню народнага адзінства. Нам неверагодна пашанцавала і з надвор’ем, і з удзельнікамі, і з настроем, які быў на вышыні. На спартыўным свяце было шмат займальных спаборніцтваў, дзе школьнікі з энтузіязмам спаборнічалі ў хуткасці, спрытнасці і згуртаванасці.
У выніку перамагла дружба, а ўсе ўдзельнікі атрымалі зарад бадзёрасці і здароўя на новы навучальны год.
Пазітыўным настроем падзяліліся і вучні, якія прысутнічалі на адкрыцці спартыўнай пляцоўкі "Варкаут" на базе дзяржаўнай ўстановы адукацыі "сярэдняя школа № 17 г. Барысава".