Шчодрыя дары восені
7 кастрычніка ў гімназіі адбыўся доўгачаканы кірмаш "Шчодрыя дары восені". Нягледзячы на тое, што восеньскі кірмаш – традыцыя гімназіі, сёлета ён праславіўся небывалым ажыятажам. Тут можна было купіць гародніну, садавіну, хатнюю кандытарскую выпечку, прысмакі па самых нізкіх коштах. Рабяты паспрабавалі сябе ў ролі ўмелых прадаўцоў, яны жартамі-прымаўкамі зазывалі госцяў, гандлявалі рознымі смачнасцямі, якія пакупнікі ўміг разбіралі. Восеньскі кірмаш праходзіў шумна і весела. Кожны клас стараўся як мага ярчэй і арыгінальней аформіць сваё месца на кірмашы. Ніхто не сышоў без выдатных, патрэбных і смачных пакупак. Восеньскі кірмаш прынёс шмат пазітыўных, яркіх, незабыўных эмоцый ад свята. Дзеці і дарослыя з задавальненнем прадавалі, куплялі, жартавалі і радаваліся. Так, у гульнявой форме, вучні знаёмяцца з асноўнымі законамі рынку, асвойваюць фінансавую граматнасць.
Дзякуй дзецям, бацькам, бабулям і дзядулям, педагогам гімназіі за прыгожае, яркае, вясёлае і вельмі смачнае свята!!!