ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: +375177772096
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Гімназіст - гэта гучыць ганарліва!

Сёння ў ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава" прайшлі мерапрыемствы - "Гімназіст - гэта гучыць ганарліва!".
Педагогі і гімназісты ўспаміналі традыцыі нашай установы адукацыі. Для гімназістаў быў арганізаваны квэст, дзе з дапамогай QR-кодаў гімназісты спрабавалі адказаць на пытанні па гісторыі гімназіі. У класных калектывах былі праведзены ўрокі, на якіх настаўнікі расказалі пра гісторыю гімназіі, яе сімвалы і традыцыі.
Кожная школа і гімназія Беларусі мае свае сімвалы! Але ці ёсць у кожнай установы адукацыі свой гімн? Сёння гімн нашай гімназіі гучаў у кожным класе, каб кожны вучань ведаў, гімназіст – гэта гучыць горда!

Версия сайта для слабовидящих