Мая прафесія выбіраецца зараз!
15 кастрычніка ў гімназіі, у межах шостага школьнага дня, прайшлі мерапрыемствы на тэму “Мая прафесія выбіраецца зараз!”. Класныя кіраўнікі, педагог-псіхолаг і сацыяльны педагог правялі гутаркі і трэнінгі, якія павінны дапамагчы гімназістам вызначыцца, якую прафесію абраць у будучыні.
Не забыліся ў гімназіі і пра Дзень маці! У некаторых класах прайшлі творчыя майстэрні, на якіх вучні рабілі падарункі сваім бацькам.