1 кастрычніка, у гімназіі, у рамках шостага школьнага дня, прайшлі мерапрыемствы, на тэму «Культурныя традыцыі беларусаў». Галоўны акцэнт быў зроблены не толькі на ўжо вядомыя традыцыі, але і на тое, што замацоўваецца ў культурным фондзе з часу набыцця незалежнасці.
Гімназісты глядзелі дакументальныя фільмы па гісторыі Беларусі, а таксама паўдзельнічалі ў тэматычных віктарынах, на якіх даведаліся шмат новага і цікавага аб культуры сваёй радзімы.