Уменне жыць у палікультурным свеце
15 студзеня класныя кіраўнікі правялі мерапрыемствы, на якіх у розных формах паспрабавалі данесці да гімназістаў, што адна з асноўных канцэпцый Рэспублікі Беларусь - гэта талерантнасць і павага да іншых культур.
Вучні, у гульнёвай форме, паспрабавалі вырашыць культурныя канфлікты. Даведаліся пра разнастайнасць культур не толькі ва ўсім свеце, але і на Беларусі ў прыватнасці, а таксама прымерылі ролі прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей.