Што? Дзе? Калі?
У снежні 2021 года ў гімназіі стартаваў зімовы цыкл інтэлектуальных гульняў “Што? Дзе? Калі?”.
11 снежня ў актавай зале адбылася бітва інтэлекталаў. VIII “А”, VIII “Б”, IX “Б”, XI “Б” класы прадставілі чатыры каманды гімназістаў. Інтэлектуалам былі прапанаваны 15 розных і цікавых пытанняў, як ад настаўнікаў, так і ад гасцей студыі (лекар-тэрапеўт 2 паліклінікі і студэнтка лінгвістычнага ўніверсітэту). Пытанні былі на самыя розныя тэмы. Адзінае, што іх аб’ядноўвала – адказ часам патрабаваў не проста эрудыцыі, а кемлівасці і лагічнага мыслення.
У выніку I месца – “Біпалярнае растройства” (XI “Б”) - 10 балаў, II месца – “Тутэйшыя” (IX “Б”) -7 балаў, III месца – “Алёна і мядзведзі” (VIII “А”) - 6 балаў, IV месца – “Шапіто” (VIII “Б”) - 4 балы.
Жадаем усіх у наступную суботу на другім паўфінале сярод вучняў
IX “А”, X, XI “А” класаў!!!
Майстэрня Дзеда Мароза
Новы Год - адно з самых чароўных свят. Ён запамінаецца дзецям да наступнага Новага года. Бо яны так шчыра вераць у казку, так чакаюць наступлення зімовых святаў, канікул! Упрыгожванне гімназіі да свята - занятак, да якога вучні падыходзяць з асаблівай адказнасцю і цікавасцю!
Моладзь супраць наркотыкаў!
Пад такім дэвізам у суботу адбылася спартландыя сярод вучняў 7 класаў.