«Гонар за Беларусь. На варце нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту»
24.02.2022 у ДУА «Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава» прайшло мерапрыемства ў рамках Школы Актыўнага Грамадзяніна - «Гонар за Беларусь. На варце нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту» (аб Узброеных сілах, Памежнай службе, Мытнай службе, МНС). У рамках дыялогавай пляцоўкі гімназісты абмеркавалі пытанне аб воінскім абавязку грамадзяніна. Аднадушна было выказана меркаванне, што абараняць сваю родную зямлю абавязаны кожны яе ўраджэнец, мужчына і жанчына, дарослы і дзіця. У канцы мерапрыемства гімназісты выказалі надзею, што ніколі Беларусь не будзе ўдзельнічаць у ваенных канфліктах, а салдаты будуць страляць толькі па трэніровачных мішэнях.