«Гонар за Беларусь. Свет міжканфесійны, свет міжнацыянальны»
27.01.2022 у гімназіі, у рамках праекта “ШАГ” у фармаце круглага стала, было праведзена мерапрыемства, прысвечанае міжканфесійным і міжнацыянальным адносінам у Рэспубліцы Беларусь. Настаўнік гісторыі і кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Дакука С. І., распавёў пра тое, як на тэрыторыі Беларусі са старажытных часоў існуюць разам мноства рэлігій і нацый, і як у цяперашні час, Беларусь апынулася ў шэрагу нямногіх краін, дзе няма канфліктаў на аснове рэлігійнай ці нацыянальнай нянавісці.