План правядзення шостага школьнага дня
07 верасня 2024 года
ў Дзяржаўнай установе адукацыі
“Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава”
№
|
Назва мерапрыемства
|
Час і месца правядзення
|
Адказны
|
|
|
1.
|
1 класы – Гульня – падарожжа «Беларусь любая»
|
9.00 – 9.45
Кабінет 119
|
Дзеравяга І.Р.,
класны кіраўнік
1 “А” класа
|
|
2.
|
2 класы – Інтэрактыўная гульня “Беларусь ад А да Я” (каманды па 5 чалавек)
|
10.00 – 10.45
Кабінет 229
|
Жылко А.У.,
класны кіраўнік
2 “А” класа
|
|
3.
|
3 класы – Урок-гульня “Мая Зямля – Беларусь”(каманды па 5 чалавек)
|
9.00 – 9.45
Кабінет 214
|
Гіро І.Г.,
класны кіраўнік
3 “А” класа
|
|
4.
|
4 класы – Гульнявы занятак “Беларусь і я” (каманды па 5 чалавек)
|
09.15 – 10.00
Кабінет 332
|
Самцэвіч А.А.,
класны кіраўнік
4 “А” класа
|
|
5.
|
5-6 класы – Квэст-гульня “Мая зямля - Беларусь!” (каманды па 8 чалавек)
|
9.30 – 10.15
Актавая зала
|
Каллаур А.А.,
класны кіраўнік
5 “А”,
вучні 10 “А” класа
|
|
6.
|
7-8 класы – Віктарына “Збяры Беларусь ў сваім Сэрцы” (каманды па 5 чалавек)
|
10.45 – 11.45
Кабінет 220
|
Сакалоўская Г.М.,
класны кіраўнік
7 ”А”
|
|
7.
|
9-11 класы – Квэст-гульня “Збяры Беларусь ў сваім Сэрцы”
|
9.20 – 10.25
Кабінет 201
|
Падколзіна Ж.П.
класны кіраўнік
9 “А”
|
|
Гульня "Збяры Беларусь у сваім сэрцы" праводзілася ў некалькі этапаў: "Мовы рысы непаўторныя", " Знаўцы літаратуры", "Культура Беларусі", " Успомніць усё". Вучні адказвалі на пытанні, чыталі на памяць вершы з беларускай літаратуры. Закончылася гульня музычнай паўзай.
Была праведзена гульня "Мая Зямля - Беларусь". Дзеці актыўна выконвалі розныя цікавыя заданні. Пазнаёміліся са звычаямі і традыцыямі нашага народа. Адшукалі на глобусе нашу краіну. Разгадалі рэбусы з назвамі буйных рэк і знайшлі іх на карце. Склалі з пазлаў сімволіку горада Барысава (герб і сцяг). Разгадалі рэбус, у якім ключавое слова было "рамёствы". Такім чынам даведаліся, што раней беларусы займаліся ганчарствам, ткацтвам, саломапляценнем, дрэваапрацоўкай, вышыўкай. Таксама рабяты склалі пазлы з малюнкамі і назвамі прадпрыемстваў і іх прадукцыяй.
Дзеці адчулі сябе сапраўднымі знаўцамі свайго краю. З добрым настроем і з ведамі адправіліся дадому.