ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: +375177772096
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Зімовы дзень спорту

Сёння ў гімназіі прайшло шмат розных і цікавых мерапрыемстваў!
Вучні 8-11 класаў сёння правялі матчы па міні-футболе. Сілы аказаліся роўныя! Перамагло сяброўства. Многія гімназісты і гімназісткі прысутнічалі ў якасці балельшчыкаў.
Вучні 9 класаў зладзілі для пяцікласнікаў сапраўдную прыгоду. Быў праведзены "Літаратурны квэст"! Хлопчыкі і дзяўчынкі праходзілі станцыі, адказвалі на цікавыя пытанні і паказвалі сваю эрудыцыю.
Вучні 6 класаў прынялі ўдзел у "Зімовай эстафеце"! Нягледзячы на мароз, хлопцы ўпарта даказвалі, хто з іх хутчэйшы і мацнейшы.

Версия сайта для слабовидящих