Сёння ў гімназіі прайшлі мерапрыемствы прысвечаныя будучаму свята – Дню абаронца айчыны. Некаторыя класы правялі мерапрыемствы ў фармаце творчай майстэрні, рыхтуючы паштоўкі і віншаванні для сваіх бацькоў. Некаторыя класы прысвяцілі шосты школьны дзень вывучэнню ваенных прафесій.
Вучні 9-11 класаў сталі ўдзельнікамі і балельшчыкамі спартыўных спаборніцтваў паміж вучнямі гімназіі і салдатамі 740 зенітна-ракетнага палка.
А ў першых класах прайшло цудоўнае свята-дзень зімовага імянінніка!