Нам ёсць чым ганарыцца!
У першы шосты школьны дзень навучальнага года ў гімназіі было праведзена мерапрыемства “Нам ёсць чым ганарыцца!”. На сустрэчы для гімназістаў быў праведзены экскурс у гісторыю Рэспублікі Беларусь у 90-я гады XX стагоддзя. Пасля прагляду дакументальнага фільма, гімназісты разважалі, як з таго часу змянілася жыццё краіны, якіх удалося дасягнуць вышынь.
Вучні прыйшлі да агульнай думкі аб недапушчальнасці вяртання ў жаласную сітуацыю, якая ўзнікла пасля развалу Савецкага саюза, а таксама пацвердзілі тэму мерапрыемства – нам ёсць чым ганарыцца!