Зямля пад белымі крыламі
19.03.2022 у гімназіі прайшло мерапрыемства "Зямля пад белымі крыламі". У форме гульні-падарожжа гімназісты віртуальна наведалі цікавыя мясціны Рэспублікі Беларусь як у мінулым, так і ў сучаснасці.
Дзе працякае рака Сож? Які фестываль праходзіць у Віцебску? Які драпежнік на гербе Гомеля? Гімназістам даводзілася шукаць адказы на складаныя пытанні. Пасля мерапрыемства навучэнцы пашырылі свой кругагляд, даведаўшыся пра сваю краіну шмат новага і цікавага.
Таксама, гімназісты наведалі музей «Музей баявой славы125 Гвардзейскага Барысаўскага бамбардзіровачнага авіяпалка» ў ДУА «Сярэдняя школа № 17 г. Барысава»