Маладосць - час выбару. Моладзь - за Саюзную Дзяржаву
ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава" сёння прайшлі мерапрыемствы ў рамках праекта "Школа актыўнага грамадзяніна". Тэма сённяшняга дня «Маладосць - час выбару. Моладзь - за Саюзную дзяржаву» (аб моладзевых праектах і ініцыятывах Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі). Дзеці абмеркавалі наступныя пытанні: Якія маладзёжныя праекты і ініцыятывы ажыццяўляюцца ў рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі? Якія мэты і паўнамоцтвы Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім Сходзе Саюза Беларусі і Расіі? Якія камісіі дзейнічаюць у Маладзёжнай палаце для ажыццяўлення сваіх паўнамоцтваў? У будаўніцтве якіх аб'ектаў удзельнічалі студэнцкія атрады Беларусі і Расіі? Якім быў маршрут праекта "Цягнік Памяці" ў 2024 годзе? Што вы ведаеце аб баявых дзеяннях, якія адбываліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў месцах, па якіх праходзіў гэты маршрут?
Даведаліся шмат новага, напрыклад: аб форуме моладзі Саюзнай дзяржавы, турыстычным злёце навучэнцаў Расіі і Беларусі, злёце Юных эколагаў Саюзнай дзяржавы і г.д.
Мерапрыемства было актыўным, яркім і цікавым!