Радзіма мая - час выбару. Прафесійнае самавызначэнне
Чаму формула выбару прафесіі "хачу-магу-трэба" лічыцца
аптымальнай для паспяховага прафесійнага самавызначэння?
Для самастойнага, усвядомленага выбару прафесіі неабходна
улічыць наступныя важныя акалічнасці:
1. Веданне патрабаванняў, якія тая ці іншая прафесія прад'яўляе
да якасцяў спецыяліста. Суаднясенне гэтых патрабаванняў са сваімі
магчымасцямі (стан здароўя, здольнасці, узровень ведаў, характар,
тэмперамент) і ўсведамленне таго, што зможаш паспяхова выконваць
гэтую дзейнасць (МАГУ).
2. Веданне патрэб рынку працы ў кадрах гэтай кваліфікацыі
і спецыяльнасці. Гаворка ідзе аб уліку патрэбнасці не толькі дзяржавы
у цэлым, але і канкрэтнага раёна, горада, прычым на той час, калі
вы зможаце прыступіць да практычнай працы (Трэба).
3. Веданне ўласных патрэбаў: вобласць прафесійных
інтарэсаў, узровень намаганняў у прафесійных дасягненнях. Гэтыя веды
дапамогуць усведамленню прафесійных намераў, таго, чаго чалавек хоча
(ХАЧУ).