«Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імёны ў навуцы і адукацыі» (аб дзеячах навукі, прадстаўніках сістэмы адукацыі)
Сёння госцем "Школы актыўнага грамадзяніна" стала прадстаўніца Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, выпускніца нашай гімназіі, Юданава Віялета Андрэеўна.
Віялета Андрэеўна расказала нашым гімназістам аб тым, як мінскія студэнты гуманітарных напрамкаў займаюцца навукай у сталічных ВНУ.
Самая галоўная ідэя сённяшняга мерапрыемства - навукай можа займацца кожны, пачынаючы ад школы!