Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Наука и инновации – настоящее и будущее нашей экономики

Беларусь уваходзіць у лік дзяржаў з высокім узроўнем навукова-тэхнічнага развіцця. За гады незалежнасці навуковы патэнцыял краіны не толькі захаваны, але і істотна прымножаны. Гэта пацвярджаецца высокімі пазіцыямі ў міжнародных рэйтынгах (Рэйтынг па развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, індэксе чалавечага развіцця, Good Country Index, Doing Business і інш.).
Беларуская навука-гэта сістэма ўзаемадзейных арганізацый, якія праводзяць даследаванні і распрацоўкі па шырокім спектры напрамкаў атрымання і прымянення найноўшых ведаў, якія адказваюць перадавым рубяжам сусветнага навукова-тэхнічнага прагрэсу. Ключавыя навуковыя сектара прадстаўлены акадэмічнай, вузаўскай (універсітэцкай), галіновай і карпаратыўнай навукай.

Версия сайта для слабовидящих