Гонар за Беларусь. Наша прамысловасць-надзейны падмурак незалежнасці
Машынабудаванне з'яўляецца вядучай галіной, апорай і рухаючай сілай эканомікі краіны, гуляе важную ролю ў сацыяльна-эканамічным і інтэлектуальным развіцці дзяржавы і па праве лічыцца падмуркам ўсяго прамысловага комплексу.
Сёння прамысловыя прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь вырабляюць усю транспартную лінейку: веласіпеды, матацыклы, легкавыя аўтамабілі, аўтобусы, тралейбусы, цягнікі і вагоны, аэрадромную і шахтавую тэхніку, трактары і іншыя машыны для сельскай гаспадаркі, тэхніку для дарожнага будаўніцтва і лесапрамысловага комплексу, грузавыя аўтамабілі, у тым ліку самыя вялікія ў свеце кар'ерныя самазвалы. Таксама вырабляюць металапрадукцыю, станкі, мікра - і оптаэлектроніку, лазерную тэхніку і электратэхнічную прадукцыю.