Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

28 октября 2021

28 кастрычніка, у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” – “ШАГ”, для гімназістаў 8 - 9 класаў была арганізавана сустрэча з прадстаўніком РНПЦ “Кардыялогія” Вайткевіч Ганнай Уладзіміраўнай. Тэма мерапрыемства “Гонар за Беларусь. Здароўе кожнага з нас - галоўная каштоўнасць” (аб дасягненнях аховы здароўя, фармацэўтыкі).

 

Ганна Уладзіміраўна расказала навучэнцам аб рабоце ў РНПЦ “Кардыялогія” і аб дасягненнях медыцыны ў Рэспубліцы Беларусь. Навучэнцы актыўна задавалі пытанні аб вучобе ў спецыяльных навучальных установах, т.я. многія з іх хочуць звязаць жыццё з медыцынай. У канцы сустрэчы, Ганна Уладзіміраўна яшчэ раз выказалася аб важнасці прышчэпак ва ўмовах пандэміі.

Версия сайта для слабовидящих