Працягваецца экалагічная акцыя "Зімуючым птушкам - наш клопат".
Традыцыйна яна праводзіцца з 01 снежня да 28 лютага.
Асноўная мэта акцыі - актывізацыя насельніцтва Барысаўскага раёна на падтрыманне ў зімовы перыяд птушак, дапамога для іх выжыць у суровых зімовых умовах, падкормліваючы іх.
Вельмі часта мы называем птушак "братамі меншымі", а гэта азначае тое, што ставіцца да іх мы павінны з дабрынёй і беражлівасцю, бо яны такія маленькія і безабаронныя.
Птушкам, якія засталіся зімаваць, даводзіцца асабліва цяжка.
У гэты перыяд ім вельмі патрэбны наш клопат і ўвага. Кожнаму з нас не складзе вялікай працы пакласці ў кармушку жменю семечак, а для птушак гэта будзе вялікай дапамогай.