26.08.2024 у гімназіі прайшоў жнівеньскі педагагічны савет “Аб стане, праблемах і перспектывах адукацыйнага працэсу ўстановы адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе: арыенціры развіцця ў 2024/2025 навучальным годзе” , на якім былі падведзены вынікі папярэдняга года, пастаўлены задачы на 2024/2025 навучальны год. У рамках педагагічнага савета дырэктар гімназіі Анатолій Станіслававіч Забароўскі прадставіў педагагічнаму калектыву маладых спецыялістаў, уручыў педагогам ганаровыя граматы і падзякі ўпраўлення па адукацыі Барысаўскага райвыканкама за плённую працу ў сістэме адукацыі, асаблівыя дасягненні ў педагагічнай дзейнасці, навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення. Дырэктар павіншаваў прысутных з новым навучальным годам і пажадаў плённай працы, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, новых дасягненняў і перамог у Год якасці.