27 чэрвеня 2024 года ў Цэнтральным Доме афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прайшло заключнае мерапрыемства праекта "Панарама педагагічнага вопыту "Музеі ўстаноў адукацыі: эфектыўныя практыкі грамадзянска-патрыятычнага выхавання". У мерапрыемстве прынялі ўдзел педагагічныя работнікі і вучні ўстаноў адукацыі з усіх рэгіёнаў краіны - пераможцы і прызёры праекта.
Сярод удзельнікаў - Дакука Сяргей Іванавіч, кіраўнік музея Афганскай вайны, і Станкевіч Платон, выпускнік 11 класа, якія атрымалі Дыплом ІІІ ступені. Віншуем нашых пераможцаў рэспубліканскай панарамы педагагічнага вопыту і жадаем новых творчых дасягненняў і перамог!