ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: +375177772096
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

З гонарам за нашых гімназістаў: віншуем з перамогай у конкурсе "Вучань года - 2023"

20.11.2023
З гонарам за нашых гімназістаў: віншуем з перамогай у конкурсе "Вучань года - 2023"

З мэтай выяўлення і падтрымкі інтэлектуальна і творча адораных, сацыяльна актыўных вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Барысаўскага раёна з 25.10.2023 па 17.11.2023 года адбыўся раённы этап абласнога конкурсу "Вучань года Мінскай вобласці - 2023". У конкурсе прынялі ўдзел 22 вучні з 18 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія дасягнулі па выніках каляндарнага 2023 года высокіх паказчыкаў на абласным, рэспубліканскім, міжнародным узроўнях. Конкурсныя матэрыялы нашых гімназістаў былі прадстаўлены ў 2 намінацыях: "Вучэбная дзейнасць" і  "Спартыўная дзейнасць". З гонарам і ўпэўненасцю можам сказаць: "Нашы вучні - першыя ў раёне!!!" Па выніках работы журы ў намінацыі "Вучэбная дзейнасць" дыпломам І ступені адзначаны вучань 10 "Б" класа Веракса Арсеній. У намінацыі "Спартыўная дзейнасць" вучань 11 класа Рафеенка Андрэй таксама атрымаў Дыплом І ступені!  Віншуем нашых пераможцаў! Удзельнікі, якія адзначаны Дыпломам І ступені, прадставяць Барысаўскі раён на абласным конкурсе. Пажадаем нашым хлопцам удачы і поспехаў! 

Версия сайта для слабовидящих