Напярэдадні Дня настаўніка ў гімназіі прайшоў традыцыйны Дзень самакіравання, і ўсе жадаючыя старшакласнікі змаглі на сабе адчуць, наколькі цяжкая, але важная праца настаўніка, супрацоўніка і адміністрацыі. Арганізатары свята - вучні 10 і 11 класаў груп педагагічнай накіраванасці. Дзень самакіравання - не толькі дзелавая гульня для школьнікаў, гэта яшчэ і свята ўсіх настаўнікаў. З самай раніцы гімназісты сустракалі настаўнікаў у фае гімназіі і дружна віншавалі з Днём Настаўніка.
Празвінеў званок на ўрок - і вучні старэйшых класаў адправіліся на ўрокі дзяліцца ведамі з іншымі рабятамі. Малодшыя школьнікі былі ў захапленні!
Флэшмоб і святочны канцэрт дапоўнілі дзень яркімі ўражаннямі. Нумары, падрыхтаваныя дзецьмі, словы ўдзячнасці і шчырыя пажаданні гучалі ад усёй душы.
Скончыліся вучэбныя заняткі, падышоў да канца працоўны дзень, але свята настаўнікаў не заканчваецца ніколі.
3 часоў далёкіх, самых даўніх,
Які б яму ні выпаў лес,
Да вучняў ідучы, Настаўнік
3 сабой у сэрцы Сонца нёс.
Ім душы юныя сагрэты
— Сіней прасцяг, шырэй абсяг.
Няхай не гасне сонца гэта,
Да ведаў асвятляе шлях!
Няхай паўсюль, няхай заўсёды
Натхняе радасць Добрых слоў,
I гордай будзе ўзнагародай
— Дзяцей павага і любоў!