У нашай гімназіі прайшло вельмі важнае і запамінальнае мерапрыемства пад дэвізам «Я і мая сям’я – без сквернаслоўя». Гэта акцыя была накіравана на фарміраванне ў вучняў, іх бацькоў і настаўнікаў разумення важнасці чысціні мовы, паважлівага стаўлення адзін да аднаго і ўсёй сям’і як галоўнай каштоўнасці.