Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Я і мая сям'я — без брыдкаслоўя

20.10.2025
Я і мая сям

20 кастрычніка 2025 года ў гімназіі адбылося асветніцкае мерапрыемства пад назвай «Я і мая сям'я — без брыдкаслоўя», у якім прынялі ўдзел вучні 8 класаў і айтец Сергій кафедральнага Свята Васкрасенскага сабора ў г. Барысава. Падчас сустрэчы айцец Сергій расказаў вучням пра важнасць чысціні мовы і духоўнай адказнасці за кожнае вымаўленае слова.

«Брыдкаслоўе - гэта зло. Нам трэба сачыць за кожным словам. У маўчанні чалавек асвячаецца, а пры брыдкаслоўі - апаганьваецца», - падкрэсліў святар.

Асаблівая ўвага была нададзена паходжанню і сэнсу нецэнзурнай лексікі. Айцец Сергій даступна растлумачыў, чаму лаянкі шкодныя не толькі для душы, але і для здароўя, сям'і і будучых пакаленняў:

«Мат узаемазвязаны са словам "маці". Лаючыся, мы не толькі апаганьваем саміх сябе, але і абражаем сваю маму і Прасвятую Багародзіцу - Маці Божую».

Версия сайта для слабовидящих