ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: +375177772096
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Выніковы ўдзел у VIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Свет маіх даследаванняў"

23.05.2024
Выніковы ўдзел у VIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Свет маіх даследаванняў"

У маі 2024 года прайшоў завочны этап VIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі навучэнцаў 1-11 класаў "Свет маіх даследаванняў", які праводзіцца на базе факультэта інфарматыкі, матэматыкі і эканомікі КДПІ  "КемДУ". Канферэнцыя садзейнічае выяўленню адораных і таленавітых школьнікаў у галіне матэматыкі, фізікі, астраноміі, інфарматыкі, эканомікі, а таксама іншых прадметных галінах прыродазнаўча-навуковага і гуманітарнага цыкла. Удзельнікамі завочнага этапу канферэнцыі сталі больш за 560 чалавек. Ацэнку навукова-даследчых работ удзельнікаў у якасці членаў журы ажыццяўлялі выкладчыкі кафедры КДПІ  "КемДУ" і запрошаныя высокакваліфікаваныя спецыялісты. Вучні гімназіі ў чарговы раз прынялі актыўны ўдзел у канферэнцыі і сталі ўладальнікамі дыпломаў: Антаневіч Ульяна, вучаніца 10 класа  - Дыплом І ступені ў секцыі "Свет маіх даследаванняў па рускай літаратуры" (5-11 класы) (навуковы кіраўнік - Афонская Вольга Уладзіміраўна); Сяргун Уладзіслаў, вучань 4 класа  – Дыплом ІІ ступені ў секцыі «Свет маіх першых даследаванняў па матэматыцы і інфарматыцы» (1-4 класы) (навуковы кіраўнік – Кляшторная Галіна Іванаўна); Вашкевіч Юлія, вучаніца 7 класа  - Дыплом ІІ ступені ў секцыі "Свет маіх даследаванняў па біялогіі" (5-11 класы) (навуковы кіраўнік - Хаецкая Вольга Віктараўна).

Віншуем нашых пераможцаў і іх навуковых кіраўнікоў!!!

Версия сайта для слабовидящих