24 студзеня 2024 года ў Мінску прашла рэспубліканская канферэнцыя "Першы крок у навуку". Арганізатарам форуму выступіў Савет маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Мерапрыемства праводзілася ў мэтах пошуку вучняў, якія цікавяцца навуковай дзейнасцю, развіцця ў іх навыкаў прэзентацыі вынікаў эксперыментаў, фарміравання ў юных даследчыкаў уяўленняў аб сучасных дасягненнях беларускай навукі. У працы канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 200 старшакласнікаў, а таксама педагогі і настаўнікі з усіх рэгіёнаў Беларусі. У такім фармаце канферэнцыя праводзілася ўпершыню. Вучні нашай гімназіі - Антаневіч Ульяна і Аляксандр Лазерка - прайшлі адборачны этап і сталі фіналістамі канферэнцыі. Яны прадставілі даследчыя работы ў секцыі "Філалогія" і атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў. Сертыфікаты былі ўручаны і навуковым кіраўнікам вучняў - Афонскай Вользе Уладзіміраўне і Падколзінай Жанне Паўлаўне. Нашы вучні дзеляцца ўражаннямі: "Сённяшняя канферэнцыя - гэта добрая магчымасць падзяліцца сваімі ідэямі і атрымаць порцыю натхнення для новых даследаванняў! Гэты вопыт стаў для нас важнай прыступкай развіцця ў свеце навукі, якая паказала, што даследчы свет на самой справе бліжэй, чым здаецца. Вялікае ўражанне ад выставы самых новых распрацовак маладых вучоных Акадэміі навук!"