Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Візіт дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Касыгіна Р.А.

24.09.2026
Візіт дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Касыгіна Р.А.

Сёння гімназію наведаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Руслан Анатольевіч Касыгін.

Візіт Руслана Анатольевіча пачаўся са знаёмства з гімназіяй. Дырэктар гімназіі, Анатолій Станіслававіч Забароўскі, правёў экскурсію па музею Афганскай вайны, музею народнай творчасці.

Ключавым момантам візіту стала сустрэча з членамі вучнеўскага сходу. Гэта была не проста афіцыйная размова, а сапраўдная дыялогавая пляцоўка, дзе маладыя людзі змаглі задаць пытанні, якія іх хвалююць, адчуць сябе пачутымі і атрымаць адказы ад прадстаўніка вышэйшага заканатворчага органа краіны.

Руслан Анатольевіч Касыгін падкрэсліў, што менавіта моладзь з’яўляецца рухавіком прагрэсу, і яго прыемна бачыць столькі зацікаўленых і актыўных юнакоў і дзяўчат. Ён заахвоціў вучняў быць актыўнымі, не баяцца выказваць свае думкі, цікавіцца жыццём краіны і ўносіць свой уклад у яе развіццё.

 

Версия сайта для слабовидящих