Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

VI Адкрытая канферэнцыя педагагічных класаў у Лошніцкай гімназіі: вопыт і поспех каманды "Сэрца на далоні"

15.05.2026
VI Адкрытая канферэнцыя педагагічных класаў у Лошніцкай гімназіі: вопыт і поспех каманды "Сэрца на далоні"

У дзяржаўнай установе адукацыі «Лошніцкая гімназія Барысаўскага раёна» прайшоў маштабны педагагічны форум - VI Адкрытая канферэнцыя навучэнцаў педагагічных класаў «Ад педагагічнай ідэі да педагагічнай прафесіі». Яскравым фіналам мерапрыемства стала ўрачыстае падвядзенне вынікаў конкурсу «Педагагічны клас - праект магчымасцей». Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прыняла каманда педкласаўцаў і педагогі  беларускамоўнай гімназіі № 2 «Сэрца на далоні». Вучні і настаўнікі годна прадставілі сваю ўстанову адукацыі, акунуўшыся ў атмасферу прафесійнага супрацоўніцтва і інтэнсіўнага абмену вопытам. 

Важнай часткай праграмы стала маштабная анлайн-сесія, арганізаваная ў спецыяльных анлайн-модулях канферэнцыі. У межах гэтага модуля дырэктар гімназіі № 2 Анатолій Станіслававіч Забароўскі прэзентаваў унікальны практычны вопыт установы, выступіўшы з дакладам «Педагогический апгрейд: как мы „выращиваем“ педагога с 8 класса». Кіраўнік падзяліўся эфектыўнымі рашэннямі і фактарамі, якія мэтазгодна ўлічваць пры стварэнні і арганізацыі паспяховай дзейнасці класаў педагагічнай накіраванасці.

У межах канферэнцыі ярка выступілі не толькі вучни, але і настаўнікі гімназіі. У рамках Е-навігатара «Код будущего» сваім майстэрствам падзялілася настаўнік гісторыі Юлія Сяргееўна Бярозка.Яна правяла захапляльны майстар-клас «Финансовый travel-блог: учимся путешествовать по Беларуси, не выходя из класса». Падчас занятку вучні і педагогі складалі захапляльны турыстычны маршрут па Беларусі, выкарыстоўваючы грашовыя купюры, на якіх выяўлены знакавыя славутасці нашай краіны. 

Адным з ключавых этапаў форуму стаў конкурс «Педагагічны клас - праект магчымасцей», у межах якога прайшоў шэраг разнастайных інтэрактыўных мерапрыемстваў. Каманда «Сэрца на далоні» ярка праявіла сябе ў розных фарматах спаборніцтваў:Онлайн-квіз «Быть педагогом – значит вдохновлять!», які патрабаваў хуткай рэакцыі і глыбокіх ведаў. Конкурс «Область ИИзменений» і конкурс настольных гульняў, дзе ацэньваліся крэатыўнасць і метадычнае майстэрства. Медыяконкурс «Женщина - педагог, лидер, наставник», накіраваны на раскрыццё важнай ролі настаўніка ў сучасным грамадстве.Ва ўсіх гэтых выпрабаваннях вучні беларускамоўнай гімназіі № 2 прадэманстравалі высокі ўзровень эрудыцыі, уменне працаваць у камандзе і прапанавалі яркія ідэі для развіцця школьнага асяроддзя.

Падчас урачыстага падвядзення вынікаў аргкамітэт адзначыў высокую якасць падрыхтоўкі ўсіх удзельнікаў канферэнцыі. Для каманды гімназіі № 2 спаборніцтва завяршылася паспяхова: рабяты ўвайшлі ў лік пераможцаў конкурсу, атрымаўшы высокія адзнакі і прызнанне ад кампетэнтнага журы ва ўсіх конкурсных іспытах.

Удзел у форуме стаў для будучых педагогаў выдатнай магчымасцю ўпэўніцца ў правільнасці абранага шляху, знайсці новых сяброў і натхніцца на далейшае супрацоўніцтва. Спадзяемся, што трымаючы сваё «Сэрца на далоні», юныя гімназісты ўпэўнена крочаць у будучыню, дзе кожная педагагічная ідэя абавязкова ператворыцца ў вялікую і высакародную справу жыцця.

Версия сайта для слабовидящих