11 сакавіка ў нашай гімназіі адбыўся агульнагімназічны бацькоўскі сход. Сустрэча была прысвечана бяспецы дзяцей у вясновы перыяд, а таксама важным аспектам завяршэння навучальнага года.
На пачатку сходу перад прысутнымі выступілі запрошаныя госці. Прадстаўнік чыгункі Цімаховіч С.И. нагадала бацькам аб правілах паводзін на аб’ектах чыгуначнага транспарту. Святлана Іванаўна прывяла рэальныя прыклады сітуацый, калі няўважлівасць і парушэнне правілаў прыводзілі да трагічных наступстваў. Асаблівая ўвага была нададзена таму, што чыгунка - зона павышанай небяспекі, якая патрабуе дысцыпліны і асцярожнасці. Было падкрэслена, што няўхільнае захаванне правілаў і ўважлівасць дарослых - залог захавання жыцця і здароўя непаўналетніх.
Тэму бяспекі працягнуў інспектар Барысаўскага ГРАНС. У сваім выступленні ён прывёў статыстыку пажараў, падрабязна спыніўся на асноўных прычынах іх узнікнення і трагічных наступствах неасцярожнага абыходжання з агнём. Бацькам яшчэ раз нагадалі пра важнасць устаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і недапушчальнасць пакідання дзяцей без нагляду.
Дырэктар гімназіі Анатолій Станіслававіч Забароўскі выказаў шчырую падзяку ўсім бацькам за іх падтрымку і актыўны ўдзел у жыцці ўстановы. "Дыплом I ступені ў намінацыі «Лепшая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаная ў гарадской мясцовасці», - вынік нашай сумеснай працы, адказнасці і адданасці агульнай справе выхавання будучага пакалення", - падкрэсліў Анатолій Станіслававіч. Дырэктар таксама асвятліў асноўныя пытанні жыццядзейнасці ўстановы адукацыі.
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Вольга Уладзіміраўна Афонская расказала пра асаблівасці правядзення выніковых іспытаў у 2025/2026 навучальным годзе. Былі разгледжаны пытанні тэрмінаў, формаў кантролю і парадку падрыхтоўкі да выпрабаванняў, каб кожны вучань змог годна паказаць свае веды.
Кіраўніцтва гімназіі дзякуе ўсім бацькам за канструктыўны дыялог. Толькі сумеснымі намаганнямі мы зробім шлях нашых дзяцей да ведаў бяспечным і паспяховым!