Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Увага! Рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену

03.02.2025
Увага! Рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену

08.02.2025 адбудзецца рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамена (РЦЭ) па вучэбных прадметах для  вучняў ХІ класа. Пункт правядзення - установа адукацыі “Барысаўскі дзяржаўны тэхнічны каледж”: 

корпус № 1: установа адукацыі “Барысаўскі дзяржаўны тэхнічны каледж”, г. Барысаў, вул. Гагарына, 68: па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Матэматыка", "Англійская мова", "Фізіка", "Біялогія", "Гісторыя Беларусі", "Грамадазнаўства";

корпус № 2: установа адукацыі “Барысаўскі дзяржаўны каледж”, г. Барысаў, вул. 50 гадоў БССР, 4: па вучэбных прадметах "Руская мова", "Хімія".

Удзельнікі РЦЭ павнінны мець дакумент, які сведчыць асобу ((пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, ID-карта (пластыкавая смарт-карта), від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца, даведка, якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, які сведчыць асобу), 2 ручкі (гелевыя або капілярныя) з чарнілам чорнага колеру, пропуск.

Памятка ўдзельніку РЦЭ 2025 перайсці

Версия сайта для слабовидящих