Сёння з вучнямі 3 "А" класа праведзены незвычайны ўрок падатковай граматнасці. Мэта гэтага ўрока паказаць, як важна плаціць падаткі Дзяржаве. У госці да вучняў прыйшлі прадстаўнікі падатковай інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Барысаўскім раёне: начальнік аддзела інфармацыйна-тлумачальнай работы Якушава Ірына Георгіеўна і галоўны дзяржаўны падатковы інспектар аддзела інфармацыйна-тлумачальнай работы Адзінцова Ганна Мікалаеўна, якія ў займальнай форме з асновамі эканамічнай і падатковай пісьменнасці правялі дадзены ўрок. Падчас урока вучні прагледзелі і абмеркавалі відэасюжэты, адказвалі на пытанні віктарыны.
У канцы ўрока рабяты зрабілі выснову, што падатковая граматнасць - гэта жыццёва неабходныя веды ва ўмовах рынкавай эканомікі.