Сёння ў гімназіі адбыўся ўрачысты прыём вучняў у рады грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".
Віншуем хлопчыкаў і дзяўчынак з такім знамянальным днём у іх жыцці.
Саюз моладзі - гэта вялікая сям'я сяброў і аднадумцаў, якія гатовыя прыкласці свае сілы і здольнасці для таго, каб зрабіць больш насычаным і цікавым не толькі сваё жыццё, але і жыццё сваіх аднагодкаў.
Члены Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, - гэта, у першую чаргу, саюз неабыякавых маладых людзей, якіх хвалюе, што адбываецца навокал: у школе, у двары, у раёне, краіне.
Яны адчуваюць сябе часткай нашай Радзімы, часткай Рэспублікі Беларусь!