25 кастрычніка ў гімназіі адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню І чвэрці 2024/2025 навучальнага года. Традыцыйна лінейка пачалася з выканання гімна і вынасу флага Рэспублікі Беларусь. Дзеці, якія сталі выдатнікамі па выніках чвэрці, а таксама тыя, хто прымаў удзел у розных конкурсах і заняў прызавыя месцы, былі ўзнагароджаны граматамі і дыпломамі. Таксама былі падведзены вынікі першай чвэрці і вызначаны новыя мэты, у тым ліку, удзел гімназістаў - пераможцаў першага этапу рэспубліканскай алімпіяды ў другім этапе.
Дырэктар гімназіі Анатолій Станіслававіч Забароўскі азнаёміў вучняў з правіламі бяспечных і адказных паводзін на восеньскіх канікулах.
Спадзяемся, што канікулы пройдуць цікава і пазнавальна, а наступная чвэрць будзе не менш паспяховай і прадуктыўнай!