ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: +375177772096
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню другой чвэрці

22.12.2023
Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню другой чвэрці

22 снежня 2023 года ў гімназіі прайшла  ўрачыстая лінейка па выніках ІІ чвэрці. Лінейка традыцыйна пачалася с вынасу Дзяржаўнага сцяга і выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Граматамі і падзякамі адзначаны вучні, якія дасягнулі высокіх вынікаў ў вучэбнай дзейнасці, у другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, у конкурсе работ даследчага характару сярод вучняў устаноў адукацыі Мінскай вобласці, у творчых і інтэлектуальных конкурсах, спартыўных спаборніцтвах і грамадскай дзейнасці раённага і абласнога ўзроўняў. Акрамя таго, прызы атрымалі класы, якія сталі пераможцамі экалагічнай акцыі "Збяры макулатуру - выратуй дрэва!". Таленавітыя, разумныя, спартыўныя, актыўныя - вось такія вучні вучацца ў нашай гімназіі. Дырэктар гімназіі Анатолій Станіслававіч Забароўскі павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак, уручыў дыпломы і граматы, салодкія падарункі, пажадаў рабятам добрых і бяспечных зімовых канікулаў.

Віншуем нашых вучняў і іх педагогаў  з перамогамі і дасягненнямі і жадаем усім святочнага настрою, поспехаў і перамог, здзяйснення  жаданняў у Новым годзе! 

Версия сайта для слабовидящих