15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на базе ДУА "Сярэдняя школа № 25 г. Барысава" адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах і абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару ў 2024/2025 навучальным годзе.
6 вучняў нашай гімназіі атрымалі падзякі начальніка ўпраўлення па адукацыі Барысаўскага райвыканкама: Белы Арцём - пераможца трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Фізічная культура і здароўе"; Веракса Арсеній - пераможца трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Біялогія", Сапоненка Ганна - пераможца трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Беларуская літаратура", Харунжы Павел - пераможца трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах "Гісторыя Беларусі", "Сусветная гісторыя"; Казлова Кацярына - пераможца абласнога конкурса работ даследчага характару ў секцыі "Лінгвістыка (руская мова)", Лазерка Аляксандр - пераможца абласнога конкурса работ даследчага характару ў секцыі "Літаратуразнаўства (беларуская літаратура)".
На мерапрыемстве віншавалі не толькі вучняў, але і іх бацькоў — за дастойнае выхаванне дзяцей ім былі ўручаны лісты падзякі начальніка ўпраўлення па адукацыі.
Віншуем нашых гімназістаў, іх бацькоў і педагогаў і жадаем дасягнення новых вяршынь!