10 чэрвеня 2024 года ў ДУА "Беларускамоўная гімназія № 2 г.Барысава" адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі. 64 пасведчанні, 7 з якіх з адзнакай - Асташка Кіра, Казлова Кацярына, Канашэвіч Уладзімір, Мудрацоў Арцём, Няверка Марыя, Валько Арына, Шурыкіна Анастасія - былі ўручаны гімназістам. Шмат цёплых слоў аб выбары далейшага шляху пачулі сёння дзевяцікласнікі ад дырэктара гімназіі Анатолія Станіслававіча Забароўскага, класных кіраўнікоў Галіны Іванаўны Кляшторнай, Іны Уладзіміраўны Кацановіч, Вольгі Уладзіміраўны Антаневіч, а таксама ад бацькоў. Дзевяты клас - гэта скрыжаванне дарог. Хтосьці смела ступіць за парог роднай гімназіі і працягне адукацыю ў каледжы, ліцэі. Ну, а нехта вернецца ў гімназію, працягне вучобу ў дзясятым класе. Удачы усім выпускнікам, на іх шляху, шляху шуканняў, планаў і здзяйсненняў. Мы віншуем дзевяцікласнікаў з гэтай знамянальнай датай і жадаем ім удачы ва ўсіх іх пачынаннях!
Творчыя нумары стварылі цёплы і радасны настрой. Завяршылася мепрапрыемства выкананнем гімна гімназіі, словы якога абавязкова стануць своеасаблівым наказам для нашых выпускнікоў у жыццці:
Каштоўнасці роду людскога засвоім,
Мастацтваў чароўных пазнаем закон.
І гонар гімназіі не пасаромім!
У кожнага ў сэрцы век жыць будзе ён!